This page is a translated version of the page Stewards and the translation is 96% complete.
Outdated translations are marked like this.
Скарот:
S

Сьцюардысусьветная суполка карыстальніц і карыстальнікаў з поўным доступам да вікі-інтэрфэйсу на ўсіх адчыненых вікі «Вікімэдыі». Яны маюць тэхнічную здольнасьць зьмяняць усе мясцовыя і сусьветныя правы карыстальніц(-каў), стан і імя сусьветных уліковых запісаў, а таксама маюць доступ да ўсялякіх дазволаў, даступных адміністратарам(-кам) і бюракратам(-кам). Выкарыстаньне правоў сьцюарда абмяжоўваецца правіламі. За выняткам пільнай патрэбы, сьцюарды(-кі) не скарыстаюць свой тэхнічны доступ, калі ёсьць мясцовыя карыстальніцы(-кі), якія могуць скарыстаць такі доступ. Гэта дазваляе ім дзеяць у якасьці адміністратараў(-к) і бюракратаў(-к) у праектах безь мясцовых адміністратараў(-к) і бюракратаў(-к).

Stewards
For stewards
Noticeboards

Сьцюардаў абірае сусьветная супольнасьць «Вікімэдыі» праз штогадовыя выбары сьцюардаў, якія праводзяць са студзеня па люты. Сьцюарды(-кі) — добраахвотнікі(-цы), а гэта значыць, што яны не працуюць на Фундацыю «Вікімэдыя». Сьцюарды(-кі) — таксама не трацейскія судзьдзі і пасярэднікі(-цы). Калі ласка, імкніцеся да мясцовага рашэньня, каб вырашыць сутыкненьне ў малым праекце, і падайце запыт тлумачэньня на Мэта-Вікі, калі мясцовае рашэньне ня можа быць дасягнута.

Ня цяперашні час у Вікіруху 32 сьцюардак і сьцюардаў.

Мінуўшчына

Суполку сьцюардаў стварылі ў 2004 годзе, каб аддзяліць кіраваньне правамі карыстальніц і карыстальнікаў ад распрацоўкі апраграмаваньня і загадваньня сыстэмамі. Сьцюардам першапачаткова далі толькі здольнасьць зьмяняць усе правы карыстальніц і карыстальнікаў праз Мэта-Вікі. Да стварэньня суполкі сьцюардаў патрабаваліся распрацоўнікі, каб зьмяніць правы карыстальніка(-цы) ў вікі безь мясцовых бюракратаў(-к).

Сьцюардаў зрабілі адказнымі за кіраваньне сусьветнымі ўліковымі запісамі, калі ў 2008 годзе ўкаранілі дадатак Галоўнага ўпаўнаважаньня. Калі ў 2015 годзе скончылі афармленьне адзінага ўваходу карыстальніка(-цы), яны таксама сталі адказваць за перайменаваньне сусьветных уліковых запісаў разам з сусьветнымі перайменавальнікамі(-цамі).

Першыя выбары правялі ў 2004 годзе. Наступныя выбары адбываліся кожны год або паўгады. Апошнім годам з 2-ма выбарамі быў 2011-ы.

Сяброўства

Выбары сьцюардаў(-к) праводзяць са студзеня па люты штогод, а галасаваньне працягваецца 3 тыдні ў лютым. Вылучэнцы(-кі) маюць адпавядаць патрабаваньням да ўліковага запісу і дзейнасьці, у тым ліку мець правы адміністратара(-кі) ў адной вікі «Вікімэдыі» прынамсі цягам 3-х месяцаў і зрабіць 600 правак, зь якіх 50 у апошнія 6 месяцаў. Вылучэнцаў(-ак) абіраюць галасаваньнем, якое патрабуе 80 % падтрымкі і прынамсі 30 галасоў падтрымкі для абраньня. Няма абмежаваньня на лік карыстальніц(-каў), якія могуць мець правы сьцюарда(-кі) або на лік сьцюардаў(-к), якіх могуць абраць падчас аднаго кола выбараў. Сьцюардам(-кам) таксама патрэбна падпісаць пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці, бо яны маюць доступ да асабістай інфармацыі і затоеных зьвестак.

Зацьвярджэньні

Існых сьцюардаў(-к) зацьвярджаюць штогод адначасна з выбарамі. Першая ступеня зацьвярджэньняў — час заўвагаў супольнасьці, дзе кожны(-ая) карыстальнік(-ца) вольны(-ая) выказвацца за або супраць усялякага(-й) зь бягучых сьцюардаў(-к). Гэтыя заўвагі варта скіроўваць адмыслова на карыстаньне дазволамі сьцюарда(-кі) або на іншыя дарэчныя чыньнікі наконт пакіданьня або страты дазволаў сьцюардам(-кай). Усе новыя і існыя сьцюарды(-кі) абмяркоўваюць вынікі пасьля заканчэньня часу заўвагаў супольнасьці. Сьцюарда(-ку) здымаюць, калі большасьць іншых сьцюардаў(-к) галасуе за зьняцьце ў абмеркаваньні.

Зьняцьце правоў

Сьцюардаў(-к) аўтаматычна здымаюць за бязьдзейнасьць, калі яны не выконвалі дзеяньняў цягам апошніх 6 месяцаў або выканалі менш за 10 дзеяньняў за апошні год.

Доступ

Сьцюарды(-кі) найперш адказваюць за выкананьне наступных тэхнічных дзеяньняў:

Кіраваньне сусьветнымі ўліковымі запісамі
  • Замыкаюць і размыкаюць сусьветныя ўліковы запісы
  • Хаваюць і затойваюць сусьветныя ўліковыя запісы
  • Пераймяноўваюць сусьветныя ўліковыя запісы і мясцовыя незьвязаныя ўліковыя запісы
  • Глябальна блякуюць і разблякоўваюць інтэрнэт-адрасы
  • Карыстаюцца прыладай ПраверкаКарыстальніка на login.wikimedia.org (статыстыка)
Кіраваньне правамі карыстальнікаў
  • Прызначаюць і здымаюць усе мясцовыя правы карыстальніц(-каў) на ўсялякім уліковым запісе ва ўсялякай вікі «Вікімэдыі»
    • Правы робата, адміністратара(-кі), адміністратара(-кі) інтэрфэйсу і бюракрата(-кі) прызначаюцца ў вікі безь мясцовых бюракратаў
    • Правы правяральніка(-цы) ўдзельніц(-каў), затойваньня і імпарту прызначаюцца толькі сьцюардамі(-камі)
  • Прызначаюць і здымаюць усе сусьветныя правы карыстальніка(-цы)
  • Кіруюць дазволамі і вікінаборамі сусьветных суполак
Рознае
  • Ухваляюць, адхіляюць і затойваюць заяўкі на адкрытае ўпаўнаважаньне
  • Карыстаюцца доступам усялякага(-й) адміністратара(-кі), правяральніка(-цы) ўдзельніц(-каў) і затойвальніка(-цы) ў вікі безь мясцовых карыстальніц(-каў) у гэтых дазвольных суполках
  • Адказваюць на квіткі VRT у чарзе сьцюардаў і ўсялякай чарзе зьвестак
  • Выдаляюць старонкі з больш як 5000 правак
  • Ствараюць і правяць сусьветныя фільтры злоўжываньняў

Сьцюарды таксама адказваюць за наступныя нетэхнічныя дзеяньні:

  • Закрыцьцё і выкананьне запытаў на сусьветныя забароны супольнасьці
  • Дзеяньне ў якасьці назіральніка(-цы) на выбарах у Трацейскі камітэт у некаторых вікі
  • Праца з пэрсаналам Фундацыі «Вікімэдыя» ў якасьці першай кропкі сувязі з супольнасьцю

Правілы

Ад сьцюардаў(-к) патрабуецца трымацца ўсталяваных правілаў супольнасьці пры карыстаньні іх дазволамі, а дзе правілы не існуюць, усталяванай практыкі.

Сьцюарды(-кі) звычайна не скарыстаюць доступ у вікі зь мясцовымі адміністратар(-к-)амі і бюракрат(-к-)амі, калі няма пільнай патрэбы. У правілах ёсьць свабода дзеяньня для агульнавікійных дзеяньняў, але яе рэдка прымяняюць.

Правы карыстальніц(-каў) не зьмяняюцца сьцюард(-к-)амі ў вікі, дзе ёсьць дзейны(-ая) сябар(-роўка) супольнасьці. Гэта захоўвае ролю сьцюарда(-кі) сусьветнай паводле ахопу і прадухіляе іх пераўтварэньне ў звышкарыстальніц(-каў) у іх хатніх праектах. Некаторыя дазволы, якіх ня маюць мясцовыя карыстальнікі(-цы) і якія несупярэчлівыя ў карыстаньні, такія як выдаленьне старонак з больш як 5000 правак з выкарыстаньнем дазволу вялікага выдаленьня, дагэтуль выкарыстоўваюцца сьцюард(-к-)амі ў іх хатніх праектах.

Сьцюардаў(-к) ніколі не змушаюць прадпрыняць дзеяньне. Як добраахвотнікі(-цы), яны заўжды могуць асабіста адмовіцца ад апрацоўкі запыту. Яны таксама вольныя мець і выказваць свае ўласныя меркаваньні, пакуль выкарыстаньне імі правоў сьцюарда(-кі) адпавядае правілам.

Зносіны

Ёсьць шэраг спосабаў зьвязацца са сьцюард(-к-)амі як асабіста, гэтак і суполкай:

У сьцюардаў(-к) ёсьць прыватны сьпіс рассылкі (Stewards-l) і вікі (steward.wikimedia.org) для ўнутраных зносін і арганізацыі.

Сьпіс цяперашніх сьцюардаў

Last update: 2024-10-28; total number of stewards: 32

Імя +/- Мянушка ў IRC Валодае мовамі Дзейны(-ая) з
Alaa (علاء) Alaa ar, en-4, he-1, es-1 2018-02-28
Ajraddatz Ajraddatz (discord) en, fr-3 2024-02-27
Albertoleoncio pt, en-3 2024-02-27
AmandaNP AmandaNP en, fr-4, es-1 2021-02-26
AntiCompositeNumber AntiComposite en, fr-2 2022-02-26
Base Base uk, ru-4, en-2 2019-02-28
Bsadowski1 Bsadowski1 en 2011-02-28
DerHexer DerHexer de, en-3, grc-3, la-3, es-1 2007-12-21
Elton Elton pt, en-2, es-1 2017-02-28
EPIC EP1C sv, en-4, no-2, de-1 2024-02-27
HakanIST HakanIST tr, en-4, az-3, es-2, de-1 2017-02-28
Hasley mahler es, en-3, ca-2, it-1, pt-1, gl-1 2022-02-26
Hoo man hoo de, en-3, it-1, fr-1 2014-02-28
JJMC89 JJMC89 en 2024-02-27
Johannnes89 de, en-4 2024-02-27
Jon Kolbert kolbert en, fr-4, de-2 2019-02-28
MarcGarver en, fr-2, it-2, es-1 2013-02-28
Martin Urbanec Urbanecm cs, en-3 2020-02-28
Masti masti pl, en-4, de-3, ru-2, several -1 2016-02-28
Melos it, en-3, scn-4, es-1, la-1 2024-02-27
Mykola7 Mykola7 uk, ru-4, en-2, pl-1, de-1 2023-02-26
RadiX RadiX pt, en-3, es-2, fr-2, it-2, gl-1, (sk, sq, ms, hi)-0.5 2015-02-28
Sakretsu Sakretsu it, en-3, ja-2 2020-02-28
Schniggendiller Schniggendiller de, en-3 2019-02-28
Sotiale Sotiale ko, en-2, ja-2 (reading), ja-1 (writing), bi-1, tpi-0.5, eo-1 2020-02-28
Stryn Stryn fi, en-2, sv-1 2015-02-28
Superpes15 Superpes it, en-2, fr-1, es-1, la-1 2023-02-26
Tegel Tegel sv, en-3, da-1 (read), no-1 (read) 2012-02-28
Vermont Vermont en, ru-2, es-1 2022-02-26
Wim b Wim_b it, en-2 2019-02-28
xaosflux xaosflux en-N, es-1, de-1 2023-02-26
Yahya Yahya bn-N, en-3, as-2, bpy-2 2024-02-27

Дыяграма

User:Jimbo WalesUser:WalterUser:SuisuiUser:RomihaitzaUser:Rdsmith4User:PaginazeroUser:Jon Harald SøbyUser:Jon Harald SøbyUser:AusirUser:AurevillyUser:AscánderUser:YannUser:WaerthUser:SnowdogUser:SjUser:ShizhaoUser:ShizhaoUser:OscarUser:DatrioUser:Danny%7EmetawikiUser:AstroNomer%7EmetawikiUser:MavUser:LooxixUser:KarlWickUser:FantasyUser:ArnoLagrangeUser:AnthereUser:AngelaUser:Andre EngelsUser:Andre EngelsStewards/elections 2006Stewards/elections 2005Stewards/elections 2004
User:Mike.lifeguardUser:Meno25User:Meno25User:MardetanhaUser:LeinadUser:LaaknorUser:KyluUser:ErwinUser:DorganUser:AlexanderpsUser:ZirlandUser:Wojciech PędzichUser:Wojciech PędzichUser:ThogoUser:ThogoUser:SpacebirdyUser:Nick1915User:MilloshUser:LarUser:JusjihUser:JusjihUser:DungodungUser:.anacondaUser:DerHexerUser:ShanelUser:ReduxUser:PathoschildUser:MaxSemUser:Magister MathematicaeUser:M7User:GuillomUser:EffeietsandersUser:Dbl2010User:DarkonekoUser:CspurrierUser:BastiqueStewards/elections 2009Stewards/elections 2007Stewards/elections 2006-2
User:WikitanvirUser:TrijnstelUser:Quentinv57User:QuadellUser:BennylinUser:BencmqUser:AxpdeUser:VituzzuUser:PeterSymondsUser:MatanyaUser:Manuelt15User:Lofty abyssUser:JafeluvUser:Fr33kmanUser:EptalonUser:BarrasUser:Ruslik0User:Bsadowski1User:WutsjeUser:Sir Lestaty de LioncourtUser:MercyUser:MelosUser:MelosUser:JyothisUser:J.delanoyUser:AvrahamUser:MarcoAurelioUser:MarcoAurelioStewards/elections 2011-2Stewards/elections 2011Stewards/elections 2010
User:TBloeminkUser:SPQRobinUser:Shanmugamp7User:SavhUser:Rschen7754User:Hoo manUser:AjraddatzUser:AjraddatzUser:MF-WarburgUser:MathoniusUser:BRUTEUser:AmquiUser:MarcGarverUser:SnowolfUser:PunditUser:MBisanzUser:Luckas BladeUser:ElfixUser:BillinghurstUser:TelesUser:TelesUser:TegelSpecial:MyLanguage/Stewards/Elections 2014Special:MyLanguage/Stewards/Elections 2013Stewards/Elections 2012
User:SjoerddebruinUser:MatiiaUser:HakanISTUser:EltonUser:NahidSultanUser:MastiUser:TaketaUser:PmlineditorUser:LinedwellUser:EinsborUser:EinsborUser:StrynUser:RadiXStewards/Elections 2017Special:MyLanguage/Stewards/Elections 2016Special:MyLanguage/Stewards/Elections 2015
User:YahyaUser:Johannnes89User:JJMC89User:EPICUser:AlbertoleoncioUser:XaosfluxUser:Superpes15User:Mykola7User:VermontUser:HasleyUser:AntiCompositeNumberUser:StanglavineUser:Wiki13User:Operator873User:AmandaNPUser:MusikAnimalUser:KrdUser:BRPeverUser:BRPeverUser:Tks4FishUser:SotialeUser:SakretsuUser:Martin UrbanecUser:Wim bUser:SchniggendillerUser:Jon KolbertUser:BaseUser:RxyUser:TheresNoTimeUser:TheresNoTimeUser:-reviUser:CromiumUser:علاءStewards/Elections 2024Stewards/Elections 2023Stewards/Elections 2022Stewards/Elections 2021Stewards/Elections 2020Stewards/Elections 2019Stewards/Elections 2018

Глядзіце таксама

Журналы сьцюардаў у Мэта-Вікі