Узнагароды «Выкліку Вікіпрагалу-2021» спансуюцца праектам «Ківікс», які даносіць зьмест Сеціва да людзей бяз доступу да яго. Рэшту ўзнагародаў уручае «Вікімэдыя Швэцыі». Узнагароды абвесьцяць як найхутчэй магчыма. Пасьведчаньні ўручыць Управа ААН па правах чалавека.
Узнагароды за найбольш балаў
1-я: Пераможца зможа назваць сэрвэр Ківікс і атрымае кропку доступу да Вікіпэдыі[1]. Пераможца таксама атрымае пасьведчаньне ад Управы ААН па правах чалавека.
2-я і 3-я: Атрымаюць па кропцы доступу да Вікіпэдыі.
Ад 4-й па 10-ю: Атрымаюць асадку, значок і налепкі Вікіпэдыі.
Узнагароды за лепшы артыкул
Пераможца атрымае пасьведчаньне ад Управы ААН па правах чалавека.
↑Мы дашлем Вам маленькую прыладу, якая стварае мясцовую сетку ў якасьці кропкі доступу. Людзі могуць злучыцца з Вашай кропкай доступу да Вікіпэдыі (як яны злучаюцца з усялякім вайфаем) і мець доступ да ўсяго зьместу Вікіпэдыі і пэўнага набору іншага адукацыйнага матэрыялу бяз выхаду ў Сеціва. Гэта вельмі каштоўна і карысна, калі цана Сеціва ў Вашай мясцовасьці высокая або Вы знаходзіцеся ў мясцовасьці са слабым злучэньнем зь Сецівам.