Аддзелы Вікіруху/Прынцыпы

This page is a translated version of the page Wikimedia movement affiliates/Principles and the translation is 100% complete.
Ад аддзелаў Вікіруху і ўстановаў, якія зь імі працуюць, як то Камітэт аддзелаў, чакаецца сьледаваньне ніжэйазначаным прынцыпам аддзелаў Вікіруху, распрацаваным у праекце роляў у руху.


Прынцыпы аддзелаў Вікіруху
Пашыраць нашую сетку
Фармальныя і нефармальныя суполкі, якія падтрымліваюць наш рух і адпавядаюць падставам прызнаньня, варта ўлучаць у рамкі нашай арганізацыйнай мэта-пабудовы такім чынам, каб узмацняць нашую сусьветную сетку.
Гнуткасьць
Пакідаць дзьверы адчыненымі для арганізацыяў або суполак пры руху ад аднаго стану да другога, каб дапушчаць зьмяненьне і не змушаць людзець да ўзору, які можа не пасаваць.
Цягнуць, а не штурхаць
Рабіце даступнымі зьвесткі аб прынцыпах, паказьніках і ходзе далучэньня да Вікіруху. Зьвярніце ўвагу на перавагі, нявыгады, правы і абавязкі кожнага ўзору. Дапамагайце суполкам зрабіць лепшы выбар, які падыходзіць іх працы, але давайце ім вырашыць.
Не герархіі, а супраца
Аддавайце перавагу супрацы між аддзеламі. Шматлікія аддзелы, якія суіснуюць у адной галіне, не знаходзяцца ў падпарадкаваньні, але ім варта ўзгадняць, як суіснаваць у сваіх галінах, супрацоўнічаць і пазьбягаць падвойнай працы.
Зносіны служаць ключом
Нарада, паток зьвестак і зносіны вырашальныя як для супольнай працы, гэтак і для пазьбяганьня сутыкненьня або супярэчнасьці, у прыватнасьці ў геаграфічнай або прадметнай галінах перакрыжоўваньня.
Пазьбягаць непатрэбнага валаводніцтва
Саўдзельнікам варта спрабаваць працаваць зь існымі суполкамі, дзе магчыма. Ня варта ўтвараць новых установаў толькі праз асабістую нязгоду.
Упаўнаважваць саўдзельнікаў
Першаснай падставай для прызнаньня аддзелаў служыць іх упаўнаважваньне дзеля далейшага прызнаньня і падтрымкі ў рамках іх супольнасьцяў, а таксама дзеля распазнаньня іх працы з праектамі.