Wikimedia Foundation elections/Board elections/2008/be-x-old

The election ended 21 June 2008. No more votes will be accepted.
The results were announced on 26 June 2008.
Выбары рады 2008
Арганізацыя


Выбары 2008 года ў Раду павераных пройдуць з 1 па 29 чэрвеня 2008 года. Супольнасьць удзельнікаў праектаў Вікімэдыя зможа абраць аднаго кандыдата на гадавы тэрмін, які сканчваецца ў ліпені 2009 года. Рада павераных — вышэйшы орган фундацыі Вікімэдыя, некамэрцыйнай 501(c)(3) арганізацыі, зарэгістраванай у штаце Флорыда, ЗША. Фундацыя Вікімэдыя кіруе шматлікімі праектамі, у тым ліку такімі, як Вікіпэдыя і Вікісховішча.

Выбары пройдуць на абароненых сэрверах арганізацыі Software in the Public Interest. Галасаваньне таемнае, і галасы будуць бачныя толькі некалькім службовым асобам, якія зьдзяйсьняюць нагляд за выбарамі. (Дакладная працэдура галасаваньня яшчэ не зацьверджаная.)

Усё азначэньні часу на гэтай старонцы адносяцца да 00:00 (паўночы) унівэрсальнага каардынаванага часу.

Інфармацыя для выбарнікаў

Патрабаваньні

Вы можаце галасаваць з аднаго ўліковага запісу, зарэгістраванага у адным з праектаў фундацыі Вікімэдыя (вы можаце прагаласаваць толькі адзін раз, незалежна ад таго, колькі ў вас уліковых запісаў). Для допуску да галасаваньня, уліковы запіс

  • не павінен быць заблякаваны, а таксама
  • не павінен зьяўляцца робатам, а таксама
  • павінен быў зрабіць прынамсі 600 правак да 1 сакавіка 2008 года ў сваім разьдзеле (праўкі ў розных разьдзелах не складаюцца), а таксама
  • павінен быў зрабіць прынамсі 50 правак паміж 1 студзеня і 29 траўня 2008 года ў сваім разьдзеле.

Выключэньні. Наступныя катэгорыі выбарнікаў маюць права галасаваць незалежна ад таго, ці задавальняюць яны вышэйпаказаным патрабаваньням:

  • адміністратары сэрвераў Вікімэдыя з адпаведным доступам (shell access);
  • супрацоўнікі фундацыі Вікімэдыя, якія атрымоўваюць зарплату, калі яны паступілі на працу да 1 сакавіка 2008 года;
  • цяперашнія і былыя чальцы Рады павераных.

Як галасаваць

Калі вы маеце права голасу:

  1. Прачытайце прэзэнтацыі кандыдатаў і вырашыце, якіх кандыдатаў вы падтрымліваеце.
  2. Перайдзіце на старонку «Special:Boardvote» таго разьдзелу, у якім вы маеце права голасу. Напрыклад, калі большасьць вашых правак прыходзіцца на разьдзел meta.wikimedia.org/, перайдзіце на старонку meta.wikimedia.org/wiki/Special:Boardvote.
  3. Прытрымлівайцеся інструкцый на гэтай старонцы.

Інфармацыя для кандыдатаў

Адказнасьць Рады павераных

У рамках сваёй сфэры адказнасьці Рада павераных:

  • вызначае місію, мэты, доўгатэрміновыя пляны і палітыку на вышэйшым узроўні Фундацыі Вікімэдыя і яго праектаў;
  • выбірае выканаўчага дырэктара (які/якая адказвае за штодзённае функцыянаваньне Фундацыі) і ацэньвае вынікі яго/яе працы;
  • забясьпечвае фінансавую ўстойлівасьць арганізацыі, вызначаючы колькасьць незалежных крыніц прыбытку;
  • інфармуе супольнасьць аб стратэгічнай палітыцы і дзейнасьці Фундацыі;
  • ажыцьцяўляе нагляд за службовым пэрсаналам у пытаньнях банкаўскіх рахункаў, бюджэтаваньня і выкананьня праграм.
  • падтрымлівае адзінства Фундацыі, як у юрыдычным, так і ў этычным сэнсе;
  • прымае на працу новых чальцоў Рады павераных і праводзіць іх пачатковы інструктаж.

Унутры Рады існуюць асобныя пасады з вызначанымі абавязкамі (як то старшыня, адказны сакратар або скарбнік). Яны вызначаныя Статутам Фундацыі. Гэтыя пасады штогод запаўняюцца Радай кандыдатамі зь ліку чальцоў Рады.

У сфэру адказнасьці Рады павераных не ўваходзяць:

  • умяшальніцтва ў штодзённыя апэрацыі Фундацыі, за выключэньнем экстраных выпадкаў;
  • выпрацоўка правіл і стратэгіі для асобных праектаў;
  • вырашэньне рознагалосьсяў унутры супольнасьцяў удзельнікаў;
  • ініцыятыва і ўдзел у якіх-небудзь абласьцях рэгулярнай арганізацыйнай дзейнасьці.

Абавязкі чальца Рады

Выкананьне абавязкаў чальца Рады павераных у такой невялікай арганізацыі, як Фундацыя Вікімэдыя, якая сутыкаецца са значнымі праблемамі, можа адабраць шмат часу. Гэтая пасада добраахвотная і неаплачаная. Ад чальцоў Рады ніхто не чакае асабістай фінансавай падтрымкі Фундацыі, але ў той жа час вітаецца іх дапамога ў зборы сродкаў.

Чакаецца, што чальцы Рады будуць асабіста прысутнічаць на 3—4 нарадах у год, прымуць удзел у штогадовай канфэрэнцыі Фундацыі Вікіманія і будуць удзельнічаць у загадзя прызначаных анлайнавых нарадах і галасаваньнях. Рада арганізуе нарады пасродкам электроннай пошты, вікі-інтэрфэйсу і IRC-канала. Асобныя чальцы Рады часам удзельнічаюць у стратэгічных нарадах зь іншымі арганізацыямі і кампаніямі, пасьля чаго паведамляюць аб выніках астатнім чальцам Рады і супрацоўнікам Фундацыі.

Чакаецца таксама, што асобныя чальцы Рады будуць прымаць удзел у арганізацыі разнастайнай дзейнасьці (збор сродкаў, Вікіманія або аўдытарская праверка), а таксама дапамагаць рыхтаваць правілы, справаздачы і рэзалюцыі адносна гэтай дзейнасьці.

У ідэале, Рада павераных складаецца з чальцоў з розным досьведам: стратэгічных мысьляроў і лідэраў, шматгадовых супрацоўнікаў некамэрцыйных арганізацый з бухгалтарскім або юрыдычным досьведам, экспэртаў па збору сродкаў, а таксама публічных постацяў. Яна ўяўляе культурную разнастайнасьць, адпаведную разнастайнасьці, існаму ў праектах Фундацыі. Яна сур'ёзна ставіцца да калектыўнага кіраваньня і натхняе супрацоўнікаў на дасягненьне амбіцыйных, але рэалістычных доўгатэрміновых мэтаў.

Роля чальца Рады — не заўсёды самая натхняльная або самая ўдзячная праца. Вялікая частка дзейнасьці чальцоў Рады праходзіць незаўважанай атачальнымі; частка яе строга канфідэнцыйная, частка — чыста адміністрацыйная. Зь іншага боку, яна ўяўляе ўнікальную магчымасьць як-небудзь зьмяніць адну з найболей культурна значных арганізацый на плянэце.

Улічваючы што пасада чальца Рады зьвязаная з пэўнымі абавязкамі, кандыдаты, якія займаюць у цяперашні час аплачваныя пасады ў Фундацыі Вікімэдыя, павінны будуць звольніцца з гэтых пасад перш, чым яны будуць прызначаныя чальцамі Рады Павераных, — у пазьбяганьне патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў.

Патрабаваньні да кандыдатаў

Каб мець магчымасьць балятавацца, ад кандыдатаў патрабуецца:

  • зрабіць прынамсі 600 правак да 1 студзеня 2008 года адным зарэгістраваным уліковым запісам у адным разьдзеле (праўкі ў розных разьдзелах не складаюцца), а таксама
  • зрабіць прынамсі 50 правак паміж 1 студзеня і 1 чэрвеня 2008 года ў гэтым разьдзеле, а таксама
  • апублікаваць сваё сапраўднае імя ў прэзэнтацыі кандыдата (паколькі асобы чальцоў Рады фігуруюць у адчыненых дакумэнтах, немагчыма быць чальцом Рады ананімна або пад псэўданімам), а таксама
  • быць не маладзей 18 гадоў і быць паўнагадовым у краіне пражываньня.
Выключэньні: дзейсныя чальцы Рады Павераных могуць балятавацца, нават калі яны не задавальняюць вышэйпаказаным патрабаваньням.

Як балятавацца

Калі вы можаце балятавацца, то сваю кандыдатуру можна выставіць наступным чынам:

  1. Напішыце кароткую праграму (не даўжэй 1200 знакаў), якая тлумачыць, што вы будзеце рабіць у выпадку абраньня ў Раду павераных, апішыце свае погляды і досьвед, а таксама ўсё, што здаецца вам істотным. У праграме нельга разьмяшчаць спасылкі на сьпісы падтрымкі або любыя іншыя старонкі з вашай перадвыбарнай агітацыяй. Забараняецца таксама аб'ядноўвацца зь іншымі кандыдатамі.
  1. Разьмясьціце сваю кандыдатуру паміж 00:00, 8 траўня 2008 (UTC) і 23:59, 22 траўня 2008 (UTC). Пасьля 22 траўня дадзеныя не могуць быць зьмененыя, за выключэньнем дробных выпраўленьняў і перакладу. Усё дадаткі, разьмешчаныя пасьля канчатковага тэрміна, будуць пазначаныя тым часам, калі яны былі адпраўленыя. Гэтыя дадаткі будуць разьмешчаныя асобна ад першапачатковых дадзеных, і будуць прадстаўленыя выбарнікам толькі ў тым выпадку, калі іх перавядуць на тыя жа мовы, што і першапачатковыя дадзеныя.
  2. Адпраўце копію пасьведчаньня асобы Кэры Бассу (каардынатару добраахвотнікаў) да 29 траўня 2008. Адзін з чальцоў выбарчай камісіі зьвяжацца з вамі і растлумачыць, як гэта можна зрабіць, пасьля таго, як вы выставіце сваю кандыдатуру.

Кандыдаты, якія не задавальняюць вышэйпаказаным патрабаваньням і якія не зрабілі паказаныя вышэй дзеяньні ў адведзеныя тэрміны, будуць дыскваліфікаваныя.

Арганізацыя

Тэрміны

  • 1—31 траўня 2008: пачатковы пераклад, выбарчая камісія каардынуе і стымулюе пераклады.
  • 8—22 траўня 2008: вылучэньне кандыдатур.
  • 29 траўня 2008: скрайні тэрмін для адпраўкі копіі пасьведчаньня асобы (спазьнелыя і не прадставілыя ўсе дакумэнты кандыдатуры будуць дыскваліфікаваныя).
  •   1—21 чэрвеня 2008: выбары.
  • 22—23 чэрвеня 2008: падлік галасоў.
  • 26 чэрвеня 2008: публікацыя вынікаў.

Перакладчыкі

У мэтах забесьпячэньня прадстаўнічасьці часткі супольнасьці, якая прымае ўдзел у выбарах, важна перакласьці аб'явы аб выбарах і праграмы кандыдатаў на як мага большую колькасьць моваў. Калі вы можаце дапамагчы з перакладам, перайдзіце на старонку перакладаў.