Галасаваньне Эўрапарляманту ў 2018
Outdated translations are marked like this.
In other languages
Веды патрабуюць сучаснага аўтарскага права, дастасаванага да адкрытага інтэрнэту
Новы законапраект па аўтарскім праве ў Эўразьвязе — пагроза нашаму падставоваму праву па вольным распаўсюдзе інфармацыі
5 ліпеня 2018 на пленарным паседжаньні Эўрапарляманту адбудзецца галасаваньне па прыняцьці закону аб аўтарскім праве, супраць якога адзінагалосна выступае грамадзянская супольнасьць і нават некаторыя камітэты Эўрапарляманту.
З 2013 аўтары і грамадзяне зьвярталіся да Эўразьвязу выправіць стан справаў у аўтарскім праве і прыстасаваць яго да рэаліяў лічбавага веку. Таварыствы Вікімэдыі ў ЭЗ прасоўвалі такія прыдатныя прапановы, як пашырэньне свабоды панарамы на ўвесь ЭЗ і абарону грамадзкага набытку, што дапамагло б аўтарам ствараць іхнія творы.
Наўзамен Камітэт па прававых пытаньнях 20 чэрвеня вырашыў падтрымаць меры, якія яшчэ больш абмяжуюць інтэрнэт ды палоняць мільёны грамадзянаў абмежаваньнямі фільтраў загрузак і папярэдняй аўтарызацыі з боку купкі буйных гульцоў.
Мы перакананыя, што грамадзяне заслугоўваюць шырэйшага абмеркаваньня гэтага законапраекту.
Мы заклікаем усіх сябраў Эўрапейскага парляманту галасаваць супраць цяперашняга тэксту законапраекту, каб пленарнае паседжаньне магло ўнесьці пэўныя разумныя папраўкі і забясьпечыць дэмакратычнасьць працэсу.
#SaveYourInternet
(Фота Эўрапарляманту ў Страсбургу Альфрэдавіча, 2010, Creative Commons BY-SA.)