Fundraising 2010/Staff/be
Уводзіны | Паведамленні | Камітэт | Тэсціраванне |
| |||||||||||||||||||||||
У гэтым годзе каманда штатных супрацоўнікаў Фонда па сбору сродкаў (Fundraising Staff) складаецца з тэхнічнай групы (tech team), а таксама Асацыіраваных сяброў супольнасці (Community Associates), адказных за ахоп аўдыторыі, вядзенне статыстыкі і камунікацыю. Ахоп аўдыторыіeditУ нас створана адданая каманда па ахопу аўдыторыі. Яна працуе, каб наладзіць узаемадзеянне з мясцовымі суполкамі і вікімедыйнымі праектамі на кожнай мове. Мэта гэтага ўзаемадзеяння – пераўтварыць кампанію па збору сродкаў у гэтым годзе ў працэс, які кіруецца супольнасцю. Штатныя супрацоўнікі Фонда па сбору сродкаў заклікаюць валанцёраў моўных суполак: вазьміце кампанію ў свае рукі! Паведамляйце нам, напрыклад, якія захады будуць працаваць у Швецыі, супрацоўнічайце адзін з адным, каб гэта кампанія зрабілася самай эфектыўнай і прыбытковай з усіх, што мы ведалі дагэтуль. Штатныя супрацоўнікі Фонда па сбору сродкаў працуюць над пошукам людзей, якія жадаюць праводзіць у сваіх Вікі абмеркаванне кампаніі і далучацца да дзейнасці на старонках Мета Вікі. Для жменькі штатных супрацоўнікаў немагчыма даведацца, якія механізмы працуюць лепей у той ці іншай моўнай Вікі, таму мы заклікаем мясцовыя суполкі далучацца. Нашымі мэтамі з’яўляюцца пераклад, лакалізацыя і далучэнне усёй супольнасці да падачы банерных паведамленняў і планавання кампаніі гэтага года. Калі вы жадаеце дапамагчы ў арганізацыі ці далучэнні да кампаніі вашай моўнай суполкі, звяжыцеся з Асацыіраваным сябрам супольнасці, каб атрымаць дадатковую падтрымку, і – наперад! Штатныя супрацоўнікі Фонда па сбору сродкаўeditСбор сродкаў і ахоп аўдыторыі
Сусветныя кампаніі / Сувязь з аддзяленнямі
Тэхнічная група
Функцыянальная схемаedit |