Вітаем на пісьмовым спаборніцтве Вікіпэдыі па паляпшэньні асьвятленьня наконт жанчынаў!
Што
Гэта адкрытае пісьмовае спаборніцтва ў стварэньні і паляпшэньні артыкулаў, каб узмацніць асьвятленьне зьвязаных з жанчынамі прадметаў у Вікіпэдыі на як мага большым ліку моваў, у тым ліку на мовах Вікіпэдыі ў інкубатары «Вікімэдыі». Пераможцы атрымаюць выдатныя ўзнагароды. Выклік ладзіцца як частка сусьветнай кампаніі «Вікіпрагал» зь першага выданьня ў 2019 годзе.
У 2023 годзе мы супрацоўнічаем з супольнікамі, каб распрацаваць сьпісы імёнаў жанчынаў, пра якіх мала або няма артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэтыя артыкулы прынясуць дадатковыя балы.
Мы таксама запускаем прыладу «Вікіпрагалазнаходнік», якая дапамагае Вам адкрываць артыкулы пра жанчынаў, якія існуюць на адной мове, але адсутнічаюць на іншай. Вы можаце скарыстаць гэта, каб выявіць добрыя для стварэньня артыкулы!
Калі
The 2023 writing Challenge is unfortunately cancelled.
Як
Спаборніцтва простае паводле будовы, якая грунтуецца на сыстэме балаў «Хай будзе проста, дурніца»: Вы атрымліваеце балы, калі паляпшаеце артыкулы з мэтай для кожнай удзельніцы і ўдзельніка здабыць як мага больш балаў.
Хто
Кожная ахвотніца і ахвотнік могуць дапамагчы супрацоўнічаць у напісаньні і перакладзе артыкулаў датычна жанчынаў любой мовай. Могуць удзельнічаць кожная вікіпэдыйка і вікіпэдыец з названым уліковым запісам (на любой вікі, у тым ліку ў інкубатары). Дзеля гэтага вам дастаткова толькі падпісацца ў разьдзеле «Удзельніцы і ўдзельнікі». Мы будзем распавядаць удзельніцам і ўдзельнікам розных мерапрыемстваў «Вікіпрагалу» па ўсім сьвеце інфармацыю, як яны могуць пасьпяхова прыняць удзел.
Чаму
Спаборніцтва ладзяць Міністэрства замежных справаў Швэцыі (спасылка) і «Вікімэдыя Швэцыі» з падтрымкай швэдзкіх амбасадаў, Управы ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і аддзелаў «Вікімэдыі» па ўсім сьвеце. Вікіпэдыі не стае артыкулаў пра ўсе віды прадметаў, і праз гэтае спаборніцтва мы спадзяемся палепшыць артыкулы наконт жанчынаў. Паляпшэньне артыкулаў і асьвятленьня наконт жанчынаў у Вікіпэдыі важна для пэўнасьці, што чытачкі і чытачы знаходзяць высакаякасныя зьвесткі пра людзей, якія дапамаглі скласьці наш сьвет.
Далучайцеся!
|