Wikidata/Deployment Questions
Гэтая старонка можа даць адказы на некаторыя агульныя пытаньні, што ўзьнікаюць у часе дыскусіяў што да разгортваньня Вікізьвестак у Вікіпэдыі.
Агульныя
Чаму старонкі ў Вікізьвестках маюць назвы кшталту Q123?
Вікізьвесткі — шматмоўны праект. Мы ня хочам даваць аб’ектам назвы на пэўнай мове, тым самым высунуўшы на болей выгодную пазыцыю параўнальна зь іншымі гэтую мову. З гэтай прычыны аб’екты ў Вікізьвестках маюць нумары. Гэты нумар для кожнага аб’екта ўнікальны, але кожны аб’ект мае «сапраўдныя» назвы на кожнай мове, якія адпавядаюць звычайна назвам адпаведных артыкулаў. Яны выкарыстоўваюцца для спрашчэньня пошуку й больш складаных апэрацыяў.
Як я даведаюся, што нехта вандалізаваў інтэрвікі-спасылкі ў Вікізьвестках?
Кожная зьмена ў Вікізьвестках, што тычыцца артыкулаў, за якімі вы назіраеце, будзе трапляць у ваш сьпіс назіраньняў. Калі пабачыце нешта няладнае, будзьце ласкавыя прайсьці ў Вікізьвесткі і выправіць гэта.
Крок 1 (моўныя спасылкі)
Вікізьвесткі ўжо разгорнутыя ў маёй Вікіпэдыі. Магу я пачаць выдаляць міжмоўныя спасылкі з артыкулаў?
У бакавой панэлі кожнага артыкулу акурат пад сьпісам моўных спасылак месьціцца спасылка з асадкай, якая накіроўвае ў Вікізьвесткі. У гэтым выпадку вы можаце выдаліць міжмоўныя спасылкі з артыкула. Не выдаляйце шаблёны, якія адлюстроўваюць абраныя і добрыя артыкулы ў іншых Вікіпэдыях. Падобнае выдаленьне варта разглядаць супольна.
Заўважце, што некаторыя інтэрвікі-боты пачнуць пераўстаўляць выдаленыя моўныя спасылкі. Праблема мусіць зьнікнуць па абнаўленьні ботаў. Калі нейкі бот пачаў наноў дадаваць спасылкі, варта даслаць яго ўласьніку паведамленьне з просьбай абнавіць бота.
Калі інтэрвікі-спасылкі застануцца ў артыкуле, яны будуць проста перакрываць тое, што прыйшло зь Вікізьвестак.
А што на конт вельмі заблытаных сытуацыяў зь міжмоўнымі спасылкамі? Як гэта ўсё будзе разьвязвацца далей?
Магчымасьць дадаваць інтэрвікі-спасылкі проста ў тэксьце артыкула застаецца. Таму ў падобных выпадках можна будзе працягваць выкарыстоўваць звычайныя інтэрвікі.
Я стварыў новую старонку. Ці дадаваць мне моўныя спасылкі?
З аднаго боку, вы можаце дадаць спасылкі — пэўна, нейкі час боты яшчэ будуць дадаваць інтэрвікі са старонак ў Вікізьвесткі. Але можна зрабіць лепей: пайсьці ў Вікізьвесткі, знайсьці адпаведны аб’ект (напрыклад, праз старонку «Аб’ект паводле назвы» і адшукаць паводле назвы артыкула на іншай мове) і ўласнаруч дадаць артыкул, які вы стварылі.
Як выдаляць спасылкі зь Вікізьвестак на пэўнай старонцы?
Каб прыбраць спасылкі зь Вікізьвестак, скарыстайце на старонцы магічнае слова {{noexternallanglinks}}. Калі яго скарыстаць у такім простым выглядзе, яно прыбярэ ўсе спасылкі. З дадатковымі парамэтрамі можна выдаляць спасылкі толькі на пазначаныя мовы. Да прыкладу, {{noexternallanglinks:fr|id}} выдаліць францускую і інданэзійскую інтэрвікі-спасылкі.
Phase 2 (infoboxes)
When will this be deployed on my project?
Phase 2 has now been deployed on all Wikipedias. Sister projects are following.
Ці значыць выкарыстаньне Вікізьвестак, што Вікіпэдыя на маёй мове будзе закіданая накідамі пра кожную вёску ў сьвеце?
Не. Хоць Вікізьвесткі і даюць магчымасьць лёгка ствараць простыя старонкі з падобным зьместам і зьвесткамі (напрыклад, колькасьцю насельніцтва, плошчай і шчыльнасьцю залюдненьня), але толькі вашай супольнасьцю рашаць, ці карыстацца гэтай магчымасьцю ў Вікіпэдыі на вашай мове. Старонкі пра вёскі ўсё роўна прыйдзецца ствараць уласнаруч — Вікізьвесткі пакуль ня маюць плянаў па аўтаматычнаму стварэньню артыкулаў.
What happens to existing infoboxes?
They will continue to work as they are. To make use of Wikidata someone needs to change the template and adapt it.
How are we supposed to come to a shared opinion on very controversial topics across the different projects?
You don't have to. Wikidata is able to hold a wide variety of claims and references to support them. The individual communities will be able to decide which of those they prefer in their Wikipedia or sister project. Worst case you will be able to just keep certain values locally as it happens now.
How will we be able to include data from Wikidata in infoboxes?
There are two ways. For trivial things you'll be able to use the inclusion syntax outlined here. For more complex things Lua is available.
Phase 3 (lists)
Ці значыць выкарыстаньне Вікізьвестак, што мы мусім ствараць артыкулы-сьпісы? У нас гэта не заведзена
Не. Вікізьвесткі толькі даюць магчымасьць ствараць падобныя артыкулы-сьпісы хутка і аўтаматычна. Вас карыстацца гэтай магчымасьцю не абавязваюць. Вы можаце скарыстацца іншымі функцыямі Вікізьвестак, як то цэнтральным сховішчам міжмоўных спасылак.