Wikimedia Foundation elections/Board elections/2008/Candidates/be-x-old
The results were announced on 26 June 2008.

Выбары рады 2008 |
---|
Арганізацыя |
Гэтая старонка ўтрымоўвае прэзэнтацыі кандыдатаў, які маюць права балятавацца. Калі ласка, прачытайце інфармацыю для выбарнікаў, перш чым галасаваць. Вы таксама можаце паглядзець пытаньні кандыдатам і іх адказы, а таксама задаць свае пытаньні.
Кандыдатура
editРэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | З студзеня 2007 я дапамагаю ў якасьці не ўваходнага ў Раду чальца Аўдытарскага Камітэта, з мэтай уяўляць і дапамагаць радзе ў агульным аглядзе бухгалтэрыі арганізацыі і працэсаў фінансавай справаздачнасьці, аўдыце фінансавых справаздач, унутраным кантролі, і функцыях аўдыту. Арганізацыя фундацыя «Вікімэдыя» усё яшчэ расьце і патрабуе прыцягненьня фондаў, грантаў і шматлікіх-шматлікіх фундушаў дробнымі ахвярадаўцамі, каб пакрыць расходы на утрыманьне ўэб-сайтаў, якія усё яшчэ растуць. Таму фундацыі «Вікімэдыя» неабходна ствараць давер у, напрыклад, падаваньне своечасовай фінансавай справаздачнасьці з аўдытарскім заключэньнем з мэтай паказаць, што грошы ахвярадаўцаў патрачаныя эфектыўна. Я атрымаў адукацыю ў вобласьці эканомікі і кіраваньня бізнэсам у Маастрыскам унівэрсытэце (ступень магістра) і зьяўляюся прафэсійным аўдытарам з сэртыфікатам CIA (Certified Internal Auditor - Сэртыфікаваны ўнутраны аўдытар). У мяне дзесяць гадоў прафэсійнага досьведу ў вобласьці нагляду. Я уважліва стаўлюся да доўгатэрміновай стабільнасьці фундацыі «Вікімэдыя» і яго праектаў, і буду рады прыцягнуць мой прафэсійны досьвед і досьвед у якасьці чальца Аўдытарскага камітэта з пункта гледжаньня грамадзянскай пэрспэктывы для поўнай рады. |
Рэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | Я нарадзіўся і пражыў паў-жыцьця ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Працаваў на працягу трох гадоў постдокам ва Ўнівэрсытэце Ілінойса, а цяпер, амаль дванаццаць гадоў, працую дасьледчыкам у прамысловай кампаніі ў Мэльбурне, Аўстралія. Я вікіпэдыец з чэрвеня 2005 года, адміністратар ангельскай Вікіпэдыі зь лютага 2006 года і аўтар бота AlexNewArtBot.
Мяне турбуе, што разьвіцьцё Вікіпэдыі, відаць, замарудзілася, а, магчыма, нават назіраецца застой. Для процідзеяньня гэтаму мы павінны вырашыць некалькі праблем на ўзроўні фундацыі «Вікімэдыя»:
|
Dan Rosenthal (Swatjester)
editРэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | Маё вылучэньне зьяўляецца рэфэрэндумам па пытаньні "трох прынцыпаў".
|
Jussi-Ville Heiskanen (Cimon Avaro)
editРэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | Я усё жыцьцё пражыў у Нью-Ёрку, я актыўны адміністратар en-wiki, чалец групы ўхвалы ботаў, і дапамагаў MedCom, па іх просьбе, у пасрэдніцтве.
Я нядаўна атрымаў ступень магістра бізнэсу і адміністрацыі (MBA) у бухгалтарскай справе і працаваў на палову стаўкі ў некамэрцыйных арганізацыях, аж да ўзроўня рады, амаль 3 гады. Я рыхтуюся да рэшты іспыту CPA . Я таксама маю ступень бакалаўра бізнэсу і адміністрацыі (BBA ) па праве, бухгалтарскай справе і мэнэджмэнту. Я бачу некалькі абласьцей, дзе я мог бы зрабіць уклад у Фундацыю Вікімэдыя. У то й час як Sec 230 можа перашкодзіць Фундацыі павялічыць свой удзел у кіраваньні супольнасьцямі, я лічу, што патрабуецца большы ўдзел супольнасьці на ўзроўні Фундацыі. Трэба разьвіваць такія канцэпцыі, як пытаньні і адказы з удзелам чальцоў Рады ў розных выглядах, як то Skype, IRC, сьпісы рассыланьня і іншыя важныя форумы. Такія ініцыятывы, як апытаньні супольнасьцяў аб новых праектах і ідэях, датычных распаўсюджваньня вольнай культуры, таксама варта падтрымаць. Meta, як цэнтральны разьдзел, дзе перасякаюцца больш сямісот праектаў, павінна мець у дзесяць разоў больш старонак, чым на ёй цяпер, бо варта прапаноўваць актыўным удзельнікам праектаў выяўляць свае погляды на кірунак, у якім Фундацыя павінна рухацца для выкананьня сваёй місіі распаўсюджваньня і стварэньня вольнай інфармацыі. Я маю намер дамагацца гэтага шляхам стымуляваньня большага міжпраектнага супрацоўніцтва, напрыклад, міжпраектнага пошуку або пошуку па спасылках, падобнага на існы ў Нью-Ёрк Таймс. Гэта падніме вагу і актыўнасьць усіх праектаў. |
Ray Saintonge (Eclecticology)
editРэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | Я кансультант па падатках, які амаль ужо выйшаў на пэнсію, з досьведам у падатках паміж дзяржавамі. Нядаўна я быў у кіраўніцтве раённай асацыяцыі бацькоў школьнікаў у школьным раёне з 23000 школьнікаў. Я павінен пакінуць гэты пост, бо мой сын сканчвае школу. Я маніякальна зьбіраю кнігі, і ў мяне ёсьць прыхільнасьць да беспарадку.
Я удзельнічаў у стварэньні Вікіслоўніка і Вікіцытатніка, удзельнічаў ва ўсіх трох вікіманіях, і актыўна ўступаў у дыскусіі па пытаннях кіраваньня ў сьпісах рассыланьня, асабліва ў сьпісе рассыланьня Фундацыі. Я лічу, што ўмяшаньне ў справы любога праекту недапушчальна, за выключэньнем вельмі сур'ёзных акалічнасьцяў. Калі праект прымае няўдалыя рашэньні, ён павінен адказваць за свае ўласныя дзеяньні, і не чакаць, што Рада прапануе рашэньне ў выглядзе выратавальнай рукі. Я падтрымліваю ідэю Вікі-рады, арганізаванай па ініцыятыве зьнізу, якая магла бы распрацаваць шырокую палітыку рэдагаваньня, не зьвязваючы пры гэтым асобныя праекты. Я лічу, што ў кожнага павінна быць магчымасьць рэдагаваць праекты, якія яго цікавяць без таго,. каб яго адпуджвалі тэхнічныя патрабаваньні. Пры гэтым трэба трымаць у розуме фактары, якія адказваюць за наш рост. Я лічу, што працэсы ў супольнасьці павінны быць заснаваныя на ўзаемнай павазе, а не на дысцыпліне і пакараньні. Я лічу, што нацыянальныя арганізацыі (chapters) павінны пракласьці шлях да больш дэцэнтралізаванай структуры, якая больш выклікае прыхільнасьць да лякальнага атрымоўваньня сродкаў і лякальным выдаткам. |
Рэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | Праекты фундацыі Вікімэдыя сталі ўзорам супрацоўніцтва па ўсім сьвеце. У той час, як Фундацыя расьце і сутыкаецца з новымі перашкодамі на шляху да распаўсюджваньня вольнай інфармацыі па ўсім сьвеце, яна сама павінна быць мадэльлю адкрытай, структураванай арганізацыі. Нават самыя вялікія цяжкасьці ў сувязі з грамадзтвам, камунікацыі і тэхналёгіі, можна пераадолець, калі дапамагчы чальцам супольнасьці знайсьці неабходныя рашэньні.
|
Steve Smith (Sarcasticidealist)
editРэзюмэ |
|
---|---|
Праграма кандыдата | Я
Я магу пацьвердзіць усё вышэйзгаданае па запыце. Калі буду абраны, то я мае намер
|