Вікі любіць спорт-2024

This page is a translated version of the page Wiki Loves Sport 2024 and the translation is 86% complete.

Вітаем у вікімэдыйным конкурсе Вікі любіць спорт-2024

шостым выданьні кампаніі Вікімэдыі па напісаньні ці паляпшэньні спартовых артыкулаў
17 ліпеня — 22 верасьня

Што?

Вікі любіць спорт — кампанія, прыдуманая і зладжаная Карыстальніцкай групай ВікіДонна з 2019 ў межах Дарожнай мапы ВікіДонны, выбраная адной з 27 індывідуальных ці групавых праектаў, што атрымалі гранты ФВМ у 2018.

Шостае выданьне „Вікі любіць спорт“ арганізаванае для паляпшэньня і павелічэньня зьместу пра разнастайнасьць у спорце ў праектах Вікімэдыі агулам, і пра апісваныя падзеі ў прыватнасьці. Улічваючы прагалы, якія нас хвалююць, кампанія пераважна засяроджаная на групах з адсутным ці слаба прадстаўленым зьместам, аднак як вікімэдыйцы, мы цэнім любы спартовы зьмест, які вы хочаце дадаць. Да ўдзелу запрашаюцца вікімэдыйцы любых моўных праектаў Вікімэдыі.

Правілы

  • Дзеля ўдзелу варта быць зарэгістраваным удзельнікам якой-кольвек плятформы Вікімэдыі. Выканайце, калі ласка, гэтыя крокі;
  • Артыкулы лічацца прыдатнымі, калі маюць ня менш за 3000 байтаў і створаныя ці палепшаныя ў пэрыяд між 17 ліпеня і 22 верасьня 2024. Калі існуе артыкул іншай мовай, можаце паспрабаваць яго перакласьці (глядзіце як перакласьці артыкул Вікіпэдыі);
  • Усе артыкулы мусяць адпавядаць крытэрам зьместу для Вікіпэдыі: значнасьці, надзейным крыніцам, павазе да аўтарскіх правоў. Падрабязнасьці на адпаведнай старонцы.

Улічваючы зацікаўленасьць арганізатараў у павелічэньні разнастайнасьці, усе ўдзельнікі, што напішуць 5 і болей артыкулаў пра спартовак, параспартовак ці параспартоўцаў, атрымаюць зорку і лічбавы сэртыфікат ад галоўнага арганізатара.

Захады

Калі?

Пісьмовы конкурс ладзіцца з 17 ліпеня 00:01 да 22 верасьня 23:59 (UTC).

Дзе?

Конкурс рэдагаваньня ладзіцца анляйнава. Іншыя захады (пераважна лякальныя ці ў іншым праектах Вікімэдыі, напрыклад Вікікнігах) могуць быць праведзеныя пэрсанальна.

Хто?

Ужо зарэгістраваныя вікімэдыйцы, якія рэдагуюць у любым моўным праекце Вікімэдыі.

Мясцовыя праекты

Дадайце спасылку на вашую лякальную старонку

Чаму?

Вікімэдыя і Вікіпэдыя маюць глыбокія прагалы між стацямі, моўнымі ды этнічнымі меншасьцямі ды інш. Конкурс зьявіўся ў 2019 і арганізаваны Карыстальніцкай групы ВікіДонна: нашая мэта — паляпшэньне вольных ведаў пра спорт (з асаблівай увагай да жанчынаў, гомасэксуальных суполак, параспартоўцаў, меншасьцяў і слаба прадстаўленых групаў), усімі мовамі. Калі арганізацыя ці ўстанова хоча з намі супрацоўнічаць у часе конкурсу, зьвяжыцеся з намі, калі ласка, на старонцы абмеркаваньня ці дашліце э-ліст на camelia.boban(_AT_)gmail.com.

Арганізацыі ці групы

Ніжэй дадайце назву/лягатып вашай групоўкі ці супольнасьці…

Партнэры

Вонкавым партнэрам гэтага выданьня ёсьць Assist — Associazione Nazionale Atlete, непрыбытковая арганізацыя, якая „адной з сваіх мэтаў мае павелічэньне інфармаванасьці па ўсіх пытаньнях, зьвязаных з раўнапраўем у спорце, роўным доступам да спартовай практыкі і спартовай культуры ў цэлым. Assist залучаная ў змаганьне з цкаваньнем і абразамі ў сьвеце спорту праз інфармаваньне і камунікацыйныя праекты“[1]. Гэты захад (у тым ліку міжнародныя і мясцовыя прызы) зафундаваны мікрагрантам, ласкава прадастаўленым швайцарскай Вікімэдыяй.

Цэнтральная абвестка

Мэтрыкі

Для якога-кольвек мясцовага захаду стварыце новую праграму на Панэлі кампаній.

Крыніцы

  1. Assist Італія, афіцыйная бачына

Вонкавыя спасылкі