Правілы сьцюардаў

This page is a translated version of the page Stewards policy and the translation is 94% complete.
Outdated translations are marked like this.
Гэтая старонка апісвае правілы і рэкамэндацыі для сьцюардаў(-к). Глядзіце падручнік сьцюарда па ўказаньні і іншую дакумэнтацыю.
Stewards
For stewards
Noticeboards

Правілы

Не адкідайце згоднасьці

Сьцюарды(-кі) ня маюць адкідаць згоднасьці, напрыклад, ці варта даваць карыстальніцы(-ку) пэўнае права. Іх задача — выконваць чынную згоднасьць супольнасьці ў межах задачаў «Вікімэдыі». Калі ёсьць сумненьні, ці варта выконваць дзеяньне, сьцюарды(-кі) ня маюць дзеяць, пакуль няма надзвычайнага становішча, якое патрабуе безадкладнага дзеяньня і пры якім адсутнічаюць дзейныя мясцовыя карыстальніцы(-кі), каб яго прадпрыняць.

Сьцюарды(-кі) заўсёды маюць быць бесстароньнімі. Яны могуць галасаваць на выбарах, але пры ажыцьцяўленьні выніку выбараў сьцюард(-ка) мае дзеяць паводле іх выніку, нават калі зь ім не пагаджаецца.

Выснова

Хоць сьцюарды(-кі) маюць трымацца вышэйзгаданага правіла, ад іх не патрабуецца яго ўпадабаць. Так, як яны ўсё ж звычайныя рэдактары(-кі) і пры займаньні іншай пасады, то маюць права вольна агалошваць свае меркаваньні, заяўляць пра свае погляды і быць пачутымі супольнасьцю, як і ўсялякія іншыя карыстальніцы(-кі).

Коратка: яны не губляюць здатнасьці думаць і адчуваць, бо маюць доступ да большага ліку кнопак.

Не спрыяйце карыстальнікам у праектах зь існымі бюракратамі

Мясцовыя бюракраты адказваюць за наданьне правоў сыстэмнага апэратара, бюракрата і робата. Сьцюарды маюць даваць гэтыя правы ў праекце, толькі калі ў ім няма дзейна даступных бюракратаў.

Сьцюард(-ка) мае даваць правы празь інтэрфэйс мясцовага(-й) бюракрата(-кі) замест інтэрфэйсу сьцюарда(-кі) на Мэта-Вікі, калі мае доступ бюракрата(-кі) ў пэўным праекце. Гэта павышае празрыстасьць, бо дзеяньне запішуць у мясцовую вікі, і зьмяншае блытаніну наконт ролі, у якой дзеіць карыстальнік(-ца).

Унікайце супярэчнасьці зацікаўленасьцяў

Сьцюарды(-кі) маюць выкарыстоўваць сваю думку, каб пазьбягаць супярэчнасьці зацікаўленасьцяў і абставінаў, дзе яны не бесстароньнія ў рашэньні. Такія абставіны варта пакідаць бесстароньнім сьцюардам(-кам). Гэтыя абставіны ўлучаюць:

  • карыстаньне доступам сьцюарда(-кі) ў вікі, дзе іх заблякавалі;
  • зьмяненьне правоў у хатняй вікі (дзе яны дзеюць у якасьці сябровак і сябраў супольнасьці), за выняткам пэўнай справы (такой як запыт уласнай адстаўкі) і пільнай патрэбы.

Празрыстасьць

Запыт дзеяньня сьцюарда(-кі) варта рабіць на адпаведнай старонцы запыту да сьцюарда(-кі). Калі супольнасьць просіць змяненьня правоў, варта падаць спасылку на старонку, дзе гэтае дзеяньне абмеркавалі і ўзгаднілі з супольнасьцю. Дзейнасьць сьцюарда(-кі) бачная ў журналах Мэта-Вікі. Калі запыт задаволены, сьцюарды(-кі) маюць запісаць гэта на старонцы запыту ў Мэта-Вікі, а найлепш на мясцовай старонцы запыту, калі такая ёсьць.

Абмеркаваньне дзеяньняў сьцюарда мае адбывацца ў Мэта-Вікі, а не прыватна, каб рэдактары(-кі) маглі разумець рашэньні сьцюардаў. Калі сьцюард(-ка) сумняецца ў запыце, то мае паведаміць іншым сьцюардам(-кам), каб запыт не задаволіў(-ла) іншы(-ая) сьцюард(-ка).

Спраўджвайце мясцовыя правілы

Калі ў вікі ёсьць правілы наконт дзейнасьці сьцюарда, то перад дзеяньнем сьцюарды маюць упэўніцца, што запыты адпавядаюць дарэчнаму правілу і што існуе згоднасьць на карысьць такога дзеяньня.

Парадкі

Выбары

Глядзіце меркі бягучых выбараў у выбарчых рэкамэндацыях для сьцюардаў.

Страта доступу сьцюарда

Бязьдзейнасьць

У бязьдзейнага(-ай) сьцюарда(-кі) забяруць дазволы сьцюарда(-кі). Бязьдзейны(-ая) абазначае: адсутнасьць дзеяньняў сьцюарда(-кі) цягам апошніх 6 месяцаў або менш за 10 дзеяньняў за апошні год. Яны могуць паўторна падаць заяву звычайным чынам.

Галасаваньне праз год

Сьцюардзтва — не пажыцьцёвы стан. Карыстальніцы(-кі) атрымліваюць яго, калі ім патрэбна, захоўваюць яго, калі людзі давяраюць ім, і страчваюць яго, калі ім не патрэбна або калі ім больш не давяраюць. Стан сьцюарда даюць да наступных штогадовых выбараў, дзе карыстальніц(-каў) запросяць выказацца і ў прыватнасьці папрасіць зьняцьця стану. Аднак само зацьвярджэньне правядуць іншыя сьцюарды, бо сьцюардзтва звычайна ёсьць пасадай, што можа выклікаць турботу, а суполка сьцюардаў можа лёгка кіраваць сабой. Сьцюард(-ка) страціць свой стан, калі большасьць іншых сьцюардаў(-к) запытае адбору доступу сьцюарда(-кі). Сьцюарды(-кі) будуць асабліва асьцярожныя пры разглядзе абставінаў, калі выяўлены супраціў з боку супольнасьці.

Глядзіце таксама